Дата дня
14 жніўня 2020 году ў адказ на масавыя арышты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі створаны фонд BYSOL, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.
Гэты дзень у гісторыі
1385 ― была заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.
1824 — расейскі цар Аляксандар І падпісаў прысуд удзельнікам тайных студэнцкіх таварыстваў філяматаў і філярэтаў. Дзясяткі студэнтаў пайшлі на катаргу ў Сыбір, асноўная ж маса трапіла пад нагляд паліцыі. Сярод рэпрэсаваных былі студэнты Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч ды іншыя
1919 — у Менску заснавалі Таварыства дзеячоў мастацтва.
1920 — адбыўся пералом у польска-савецкай вайне, гэтак званы «Цуд над Віслай», пачатак паразаў Чырвонай Арміі
1928 — выйшаў кінафільм „Кастусь Каліноўскі“
1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».
2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.
2020 — па ўсёй Беларусі адбываюцца масавыя мітынгі і шэсьці, на заводах рыхтуюцца да страйкаў. З ізалятараў на Акрэсьціна і ў Жодзіне выпускаюць пратэстоўцаў, захопленых 9-10 жніўня.
У гэты дзень нарадзіліся
1794 — Міхал Балінскі, гісторык, краязнавец, рэдактар. Магістар філязофіі.
1816 — Мацьвей Лявiцкi, фiлёзаф-дэмакрат, асьветнiк i публiцыст.
1842 — Уладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.
1870 — Максім Выдрын, вучоны ў галіне акушэрства і гінэкалёгіі, стваральнік першай у Беларусі адпаведнай катэдры ў мэдычным інстытуце, аўтар адпаведных падручнікаў.
1875 — Мсьціслаў Дабужынскі, мастак, першы дырэктар Віцебскай народнай мастацкай вучэльні (1918).
1903 — Сьцяпан Бірыла, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі
1968 — Дарафей Фіёнік, гісторык, музэйнік, краязнавец, фальклярыст, арганізатар культурнага жыцьця ў Бельску на Падляшшы
У памяці
1889 — Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, рыма-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп магілёўскі
1941 — Максімільян Кольбэ, польскі сьвятар-францысканец і сьвяты пакутнік, які загінуў у Асьвенціме, добраахвотна пайшоўшы на сьмерць дзеля выратаваньня таварыша.
1949 — Казiмер Петрусевiч, адвакат, абаронца на працэсах Якуба Коласа, Максіма Танка, Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
1956 — Бэртальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік, паэт, драматург.
1958 — Эдуард Будзька, палітык, грамадзкі дзяяч, паэт і выдавец, мэмуарыст.
2004 —Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1980).
2015 — Сяргей Журавель, беларускі актор, Народны артыст Беларусі.
2018 — Мікалай Кірычэнка, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.
2018 — Эдуард Усьпенскі, расейскі пісьменьнік.