Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі працягваюць апазнаваць людзей на здымках з фотакнігі, выдадзенай у Польшчы — dissident.by


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Да сваякоў многіх з тых, хто выехаў, у Беларусі прыходзяць з вобшукамі і допытамі. Справа тычыцца як тых, хто ўдзельнічаў у акцыях за межамі Беларусі (іх абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК РБ), так і тых, хто быў удзельнкам пратэстаў у 2020 годзе (іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ або 293 КК РБ).

Праваабарончая ініцыятыва Dissident.by прывяла некалькі новых фактаў з таго, як шукаюць удзельнікаў акцый пратэсту ў 2020 годзе:

  • на каналах спэцслужбаў выкладаюць фотаздымкі з акцыі для апазнаньня ўдзельнікаў пратэстаў. Таксама вельмі шмат матэрыялаў для апрацоўкі знаходзіцца на тэлефонах і кампутарах ужо затрыманых людзей.
  • апрацоўваюцца здымкі з кнігі «Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020» (112 старонак).

Праваабаронцы канстатуюць, што рэпрэсіі ў краіне не спыніліся. Яны заклікаюць беларусаў, якія пакінулі сваю краіну, устрымацца ад паездкі ў Беларусь або любую іншую краіну, якая супрацоўнічае з рэжымам Лукашэнкі.

Таксама ініцыятыва раіць пракансультаваць сваіх блізкіх, што рабіць у выпадку, калі да іх прыходзяць спэцслужбы. А гэта:

  • не панікаваць і прасіць прадставіць дакумэнты, якія пацьвярджаюць іх асобы;
  • не захоўваць дома каштоўных рэчаў або вялікія сумы грошаў, якія могуць забраць надоўга пры вобшуку;
  • не пагаджацца даваць паказанні супраць сваіх блізкіх, можна спаслацца на арт. 27 Канстытуцыі РБ.

Акрамя таго, ініцыятыва просіць паведамляць ёй пра палітычны перасьлед праз кантакты ў апісаньні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG