Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы за апошнія пяць гадоў колькасьць беларусаў павялічылася ў пяць разоў


«Марш Свабоды» у Варшаве 9 жніўня 2025 году. Ілюстрацыйнае фота
«Марш Свабоды» у Варшаве 9 жніўня 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

За пяць гадоў колькасьць беларусаў, якія маюць дакумэнты на пражываньне ў Польшчы павялічылася больш, чым у пяць разоў — з 28 745 у 2020-ым да 145 205 у 2025 годзе.

Паводле выданьня Most, найбольш колькасьць беларусаў павялічылася ў 2022–2023 гадах: у 2022 — амаль у два разы, а ў 2023 — яшчэ на 45 тысяч. Прычыны — рэпрэсіі, мабілізацыя ў Расеі, вайна ва Ўкраіне, а таксама разьвіцьцё міграцыйных праграм для грамадзян Беларусі ў Польшчы.

Найбольш распаўсюджаная падстава для легальнага знаходжаньня грамадзян Беларусі ў Польшчы — часовы дазвол на жыхарства (pobyt czasowy), на прыпадае больш за 62 % ад усіх выпадках на сярэдзіну 2025 году. Яшчэ амаль 30 % — дазвол на сталае пражываньне. Міжнародную абарону атрымалі прыблізна 7,5 %. Доўгатэрміновыя рэзыдэнты ЭЗ і іншыя падставы (напрыклад, праз грамадзянства ЭЗ) застаюцца мінімальныя.

На сярэдзіну 2025 году 10 912 беларусаў афіцыйна знаходзяцца ў Польшчы на падставе міжнароднай або гуманітарнай абароны. Гэта амаль кожны трынаццаты з тых, хто легальна знаходзіцца ў Польшчы.

Апроч таго, усё больш беларусаў атрымліваюць польскае грамадзянства. Калі ў 2020 годзе пашпарт Польшчы атрымалі 2 008 беларусаў, то ў 2024 — ужо 5 849. Гэта амаль у тры разы больш, чым у першы год пасьля пратэстаў у Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG