Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра скандал вакол канцэрту Каржа выказаўся польскі прэм’ер Туск. З краіны вышлюць шасьцярых беларусаў


На канцэрце Макса Каржа ў Варшаве, 9 жніўня 2025
На канцэрце Макса Каржа ў Варшаве, 9 жніўня 2025

На канцэрце 9 жніўня, што прайшоў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, некаторыя людзі прарываліся на пляцоўку для танцаў, ня маючы туды білетаў, нападалі на ахову, шумна паводзілі сябе ў позьні час і дапусьцілі некаторыя іншыя парушэньні.

Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск заявіў 12 жніўня пра працяг разьбіральніцтваў, зьвязаных з паводзінамі асобных прыхільнікаў творчасьці беларускага рэпэра Макса Каржа.

Паводле Туска, з Польшчы вышлюць 63 чалавекі. Абсалютная большасьць — 57 чалавек — украінцы.

Беларусаў у сьпісах на высылку з краіны — шасьцёра, паведамляюць польскія СМІ.

Палітык перасьцярог грамадзтва ад няслушных высноваў і ўсплёску ксэнафобіі, заявіўшы, што злачынствы і парушэньні ўчынялі толькі асобныя людзі. Таксама ён падзякаваў паліцыі, судам і іншым службам за апэратыўную рэакцыю.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG