Аляксандар Лукашэнка заявіў, што плянуе правесьці нараду з удзелам прадстаўнікоў банкаўскіх устаноў і Нацыянальнага банку Беларусі, каб вызначыцца зь фінансавай палітыкай і эканамічнай сытуацыяй у краіне.
«Не сказаць, што ты цяпер у баку, але ўсё ж у нейкай ступені ў баку. І вельмі важная, як чалавека з досьведам, твая думка аб стане эканомікі Беларусі на сёньня. На што варта зьвярнуць увагу перш за ўсё — гэта галоўнае, што ты павінен мне расказаць», — працытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Адной з праблем Аляксандар Лукашэнка назваў разьвіцьцё крыптавалюты і крыптарынку ў Беларусі. «Што гэта такое, з чым мы з табой будзем есьці гэтую праблему? Як мы ёй скарыстаемся, асабліва цяпер для таго, каб забясьпечыць плацяжы? Шмат пра гэта кажуць, і ўсё ж не такі разьвіты ў нас гэты рынак у Беларусі па крыптавалюце. Як мы далей будзем дзейнічаць?», — запытаў ён Галоўчанку.
На сустрэчы абмеркавалі тэму павелічэньня сукупнага прыбытку банкаў, што можа прывесьці да дысбалянсу на фінансавым рынку і адцягваньня сродкаў з эканомікі. Таму, адзначаецца ў паведамленьні, дзяржава ўхваліла рашэньне аб пералічэньні часткі прыбытку банкамі ў бюджэт і накіраваньні іх на фінансаваньне эканомікі.
«Гэта вельмі важна. У банках „лішніх“ грошай быць не павінна. І прыбытак — усё роўна ад тых, хто гэтыя грошы там захоўвае. У асноўным гэта так. Таму я ў гэтым пляне вельмі спадзяюся, што так і будзе. Эканоміка павінна разьвівацца, і трэба, каб банкаўская сыстэма спрыяла росту эканомікі», — заявіў Лукашэнка.
Асобна ён пацікавіўся, як праходзяць транспамежныя плацяжы ва ўмовах санкцый, захадамі па стрыманьні інфляцыі, узровень якой істотна павялічыўся, а таксама золатавалютнымі рэзэрвамі.
Раман Галоўчанка перадаў Лукашэнку першую залатую манэту, зробленую на гомельскім прадпрыемстве «Крыстал».
У Беларусі інфляцыя з пачатку году склала 7,6%, што ўжо перавышае гадаваы прагноз, які быў вызначаны на ўзроўні не вышэйшым за 5%.
Форум