Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Менску расказалі, дзе чакаюць на працу «асацыяльных» грамадзян


Працаўніцы па азеляненьні Менску. Ілюстрацыйнае фота
Працаўніцы па азеляненьні Менску. Ілюстрацыйнае фота

У Камітэце працы, занятасьці і сацыяльнай абароны Менскага гарвыканкаме паведамілі аб правядзеньні 12 жніўня спэцыялізаванага міні-кірмаша для беспрацоўных грамадзян, якія вядуць «асацыяльны лад жыцьця».

Як адзначаецца ў паведамленьні, вакансіі прапануюць вызваленым зь месцаў пазбаўленьня волі, тым, хто знаходзіцца або вызваліўся зь лячэбна-працоўных прафілякторыяў, а таксама тым, хто знаходзіцца на ўліку ў органах унутраных спраў.

Вакансіі, як вынікае з паведамленьня, прапануюць на пяці менскіх прадпрыемствах — ТАА «ПраймРэсурсКамплект», страхавое ТАА «ПрыёрЛайф», Жыльлёва-эксплуатацыйны ўчастак № 4 Ленінскага раёна і № 3 Першамайскага раёну Менску, Спэцыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня.

«Асацыяльным» грамадзянам прапануюць больш за 200 вакансій: грузчыкаў, прыбіральшчыкаў, рабочых, страхавых агентаў, майстра і рабочых па азеляненьні, па комплексным прыбіраньні і ўтрыманьні будынкаў, па комплексным абслугоўваньні і рамонту будынкаў, бэтоншчыкаў, кіроўцаў аўтамабіляў і пагрузчыкаў, дыспэтчараў, апальнікаў, маляроў, майстраў па рамонце аўтамабіляў, сьлесараў-рамонтнікаў, сантэхнікаў, наглядчыкаў могілак, электразваршчыкаў і іншыя.

Улады Беларусі выкарыстоўваюць звальненьне з працы як рэпрэсіўны мэтад для тых, хто мае альтэрнатыўнае палітычнае меркаваньне. Зь іншага боку, працу ня могуць знайсьці тыя, хто адседзеў паводле палітычнага матываванага перасьледу. Апроч таго, стала вядома, што цяпер ствараюць адмысловыя камісіі, у склад якіх уваходзяць у тым ліку ідэолягі, па прыёме на працу.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG