Пасьля шэрагу скасаваньняў засталіся толькі рэйсы зь Менску ў Вільню на 14.20, 16.00 і 20.00, а таксама зь Вільні ў Менск на 6.40, 9.00 і 13.00.
Пасажыры, які мелі білеты на іншыя рэйсы, ужо пачалі атрымоўваць паведамленьні аб скасаваньні. Як стала вядома «Нашай Ніве», тычыцца гэта ня толькі паездак 12 жніўня. Людзям, якія мелі паездкі на 13 жніўня, таксама прыходзяць такія паведамленьні.
Пазьней стала вядомай прычыны. Яна ў адсутнасьці дазволаў на рэйсы, таму на гэтыя дні засталіся толькі тыя аўтобусы, якія такімі дазволамі валодалі. З 18 жніўня перавозьнік абяцае аднавіць паездкі ў поўным аб'ёме, паведаміла старонка Infotrans Media Belarus.
Онлайн-служба продажу білетаў Infobus абяцае, што грошы за нявыкарыстаныя білеты вернуць цалкам. Але прычыну такога хуткага і нечаканага скасаваньня ў кампаніі не тлумачаць.
Раней паведамлялася пра рост цэнаў на білеты зь Менску ў Вільню, але колькасьць рэйсаў ня меншала.
Форум