Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі праводзяць пятыя тактыка-спэцыяльныя вучэньні для ваенкораў. Што ў іх праграме


На чарговых тактыка-спэцыяльных вучэньнях «Ваенкор», жнівень 2025 году
На чарговых тактыка-спэцыяльных вучэньнях «Ваенкор», жнівень 2025 году

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні чарговых тактыка-спэцыяльных вучэньняў «Ваенкор-2025», у часе якіх асноўны акцэнт будзе рабіцца на навыкі працы журналістаў у зоне вайсковага канфлікту.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ведамства, цягам пяці дзён журналісты пройдуць агнявую, мэдычную, інжынэрную і псыхалягічную падрыхтоўку.

Апроч таго, іх будуць вучыць рукапашнаму бою і самаабароне. Яшчэ ў праграме — асновы вайсковай тапаграфіі і сувязі, эвакуацыя параненых і правілы працы ў часе артылерыйскага абстрэлу.

Як і ў мінулыя гады, журналістаў даставілі на вайсковы палігон у верталётах. Паведамляецца, што іх падрыхтоўкай займаюцца «лепшыя інструктары вайсковай часткі сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл».

Вучэньні «Ваенкор» праводзяцца ў Беларусі пяты раз на падставе адпаведнага даручэньня Аляксандра Лукашэнкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG