У сьнежні 2024 году Агенцтва ўнутранай бясьпекі атрымала доказы таго, што Арцём К. заявіў пра гатоўнасьць працаваць на беларускую выведку, а менавіта на Камітэт дзяржаўнай бясьпекі супраць Рэспублікі Польшча, — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.
Паводле абвінавачваньня, Арцём К. быў гатовы:
- ажыцьцяўляць выведніцкую і дывэрсійную дзейнасьць у Польшчы і іншых краінах Эўрапейскага Зьвязу,
- перадаваць зьвесткі пра разьмяшчэньне крытычнай інфраструктуры на тэрыторыі Польшчы,
- перадаваць інфармацыю пра беларускіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў Польшчы.
Ад сьнежня 2024 году Арцёма К. трымаюць пад арыштам. Віны ён не прызнаў.
Пракуратура перадала справу ў Беластоцкі акруговы суд яшчэ 2 чэрвеня.
Беларусу пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў турмы.
Форум