У нацысцкім лягеры сьмерці «Трасьцянец» пад Менскам, які існаваў падчас акупацыі Беларусі, пахаваныя ня менш за 546 тысяч чалавек, заявіла Генэральная пракуратура Беларусі, падводзячы вынікі ініцыяванай ведамствам так званай «актуалізацыі зьвестак».
Да апошняга пакету санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі далучылася восем краін па-за ім: Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна, паведамляе прэс-служба Эўрапейскай Рады.
Да пяцігодзьдзя падзей у Беларусі шэраг міжнародных арганізацый і сусьветных лідэраў зрабілі заявы, у якіх падтрымліваюць дэмакртычныя перамены ў Беларусі і асуджаюць сыстэматычныя парушэньні рэжымам правоў чалавека ў Беларусі.
Аб адсутнасьці плянаў балятавацца на наступных прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрвію журналісту амэрыканскага выданьня Time Сайману Шустэру.
Пра збор супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў «генэтычнага матэрыялу (сьліны)» сваякоў палітэмігрантаў паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY. TEAM.
Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 8 жніўня правялі тэлефонную размову, падчас якой, сярод іншага, абмеркавалі візыт у Маскву спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША Стывэна Ўіткафа і «прапановы амэрыканскага боку па мірных перамовах».
У Беларусі працягваюцца затрыманьні па крымінальнай справе за перадачу інфармацыі праекту па маніторынгу вайсковай актыўнасьці «Беларускі Гаюн» (закрыты на пачатку году), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Знакавыя аб’екты Варшавы 9 жніўня будуць падсьветленыя колерамі нацыянальнага сьцяга Беларусі. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Польскія памежнікі затрымліваюць беларусаў, што скарысталіся «ілжывым транзытам», і дастаўляюць у суд, які вырашае, ці будуць яны чакаць вынікаў разгляду просьбы аб міжнароднай абароне ў закрытым лягеры для ўцекачоў, паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк.
Шэсьць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб зьмене асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
Сьпіс друкаваных выданьняў, якія забаронена распаўсюджваць на тэрыторыі Беларусі, дапоўнены 31 назвай, паведамляе Міністэрства інфармацыі.
У ліпені 2025 года ў Беларусі зафіксавана 64 выпадкі палітычна матываваных рэпрэсій — затрыманьняў, ператрусаў і гэтак далей, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» у штомесячным аглядзе, на які зьвярнула ўвагу інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У першым паўгодзьдзі 2025 года Расея на 39% павялічыла экспарт сыру ў Беларусь, вынікае са зьвестак Фэдэральнага цэнтра разьвіцьця экспарту прадукцыі АПК Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ (Аграэкспарт).
Міністэрства замежных спраў Літвы 1 жніўня выклікала прадстаўніка беларускай амбасады і ўручыла яму ноту, у якой выказала рашучы пратэст у сувязі з уварваньнем бесьпілётнага лятальнага апарата зь Беларусі ў паветраную прастору Літвы 28 ліпеня.
Акруговая пракуратура ў Зялёнай Гуры пачала падрыхтоўчы працэс па факце парушэньняў, зьвязаных з рэалізацыяй праграмы Poland Business Harbour (РВН).
Урад Швэцыі 31 ліпеня прызначыў спэцпрадстаўніцу па супрацоўніцтве зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі Крысьціну Юханэсан амабасадаркай у Маскве.
Яўгену Казанцаву, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, прысудзілі штраф у памеры 6000 злотых і дэпартацыю, паведамляе Акруговая пракуратура Варшавы.
У сталіцы Фінляндыі праходзіць канфэрэнцыя АБСЭ Helsinki+50, прымеркаваны да 50-гадовага юбілею арганізацыі.
У першыя клясы агульнаадукацыйнага ліцэю з вывучэньнем беларускай мовы ў горадзе Гайнаўка (Падляскае ваяводзтва Польшчы) прынялі рэкордную колькасьць дзяцей — 102.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні па крымінальнай справе за перадачу інфармацыі праекту «Беларускі Гаюн», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Загрузіць яшчэ