Маці прыйшла зь ім у госьці. На нейкі час ён застаўся адзін у пакоі, залез на падаконьне і адчыніў акно...
І хоць акно было з замком, той быў адамкнуты.
Таму самая важная парада — не пакідаць маленькіх дзетак без нагляду нават на хвіліну.
Сёлета было ўжо больш за дзесяць выпадкаў падзеньня дзяцей з вокнаў, пра якія паведамляў Сьледчы камітэт.
У першым квартале 2025 года ад зьнешніх прычын у Беларусі загінулі 32 непаўналетнія, паведаміла ў траўні аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на службовы ліст намесьніка генпракурора Аляксея Стука ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і мясцовыя органы ўлады.
Усяго ў 2024 годзе ў Беларусі ад зьнешніх прычын загінула 126 дзяцей, што на 34% больш, чым у 2023-м (94).
Форум