«Мы атрымалі чарговую партыю новай авіяцыйнай тэхнікі — самалёты Су-30СМ2 у рамках вайскова-тэхнічнай супрацы паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй», — паведаміў начальнік штаба, першы намесьнік начальніка авіяцыі Дэпартамэнту авіяцыі ВПС і войскаў СПА Андрэй Рачкоў.
Паводле яго, гэта мадэрнізаваны самалёт, у якога ў тры разы павялічылі адлегласьць знаходжаньня цэлі. Апроч таго, зьнішчальнік атрымаў новую авіёніку, сродкі навігацыі, якія могуць працаваць і ў аўтаномным рэжыме, а таксама расшыраны спэктар выкарыстаньня авіяцыйных сродкаў паражэньня: кіраваныя і некіраваныя ракеты і бомбы. Першую партыю зьнішчальнікаў Беларусь атрымала ў траўні 2025 году.
Андрэй Рачкоў не ўдакладніў колькасьць атрыманых самалётаў. На фота, распаўсюджаных прэсавай службай Міністэрства абароны Беларусі можна пабачыць сама меней два зьнішчальнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусь прыбыла партыя расейскіх самалётаў Су-30СМ2Пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Расеі для вытворчасьці самалётаў Су-30СМ2 пачалі выкарыстоўваць толькі ўласныя матэрыялы і дэталі. У Беларусь перадаюцца менавіта такія самалёты, якія вырабленыя з імпартазамяшчальных дэталяў на Іркуцкім авіяцыйным заводзе.