11 жніўня Белгідрамэт папярэдзіў аб магчымым узмацненьні ветру на ўсходзе краіны — парывамі да 15-18 м/с.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый (МНС) Беларусі паведамілі, што 10 жніўня ў выніку моцнай навальніцы ў Горадзенскай вобласьці пацярпелі пяць раёнаў — бераставіцкі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Сьвіслацкі, Шчучынскі, а таксама абласны цэнтар.
Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, адбылося 18 выпадкаў паваленых на дарогі дрэў і адзін выпадак — на прыватны будынак, які не пацярпеў.
Моцны вецер пашкодзіў дахі двух прыватных будынкаў і аднаго з сельгаспрадпрыемстваў у Ваўкавыскім раёне.
У МНС таксама паведамілі, што выпадкі падзеньня дрэў таксама былі зафіксаваныя ў Берасьцейскай вобласьці і ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы стыхіі на Меншчыне: пашкоджаны газаправод, 600 дамоў без сьвятла, 1800 паваленых дрэў