Эўразьвяз падтрымаў перамовы Трампа і Пуціна пры ўмове гарантый для Ўкраіны

Эўрапейскія лідэры заявілі, што вітаюць сустрэчу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка Расеі Ўладзімера Пуціна для абмеркаваньня заканчэньня вайны ва Ўкраіне. Аднак яны падкрэсьлілі, што перамовы павінны абараняць інтарэсы бясьпекі Ўкраіны і ўсёй Эўропы.

У сумеснай заяве лідэраў ЭЗ адзначана, што мірнае пагадненьне магчымае толькі пры выкананьні шэрагу ўмоваў:

  • Украіна мусіць атрымаць «моцныя і надзейныя гарантыі бясьпекі».
  • Міжнародныя межы не павінны зьмяняцца сілай.
  • Цяперашняя лінія фронту павінна стаць зыходным пунктам перамоваў.
  • Мірнае вырашэньне канфлікту немагчымае без удзелу Ўкраіны.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі цалкам падтрымаў заяву Эўразьвязу.

Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі адбудзецца 15 жніўня на Алясцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп: сустрэча з прэзыдэнтам Расеі адбудзецца 15 жніўня на Алясцы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнікі Эўропы, Украіны і ЗША абмяркуюць пляны заканчэньня вайны