Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парушальнікам парадку на канцэрце Макса Каржа пагражае дэпартацыя


Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве 9 жніўня
Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве 9 жніўня

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы заявіла, што іншаземцаў, якія парушалі закон падчас канцэрту беларускага рэпэра Макса Каржа 9 жніўня, могуць дэпартаваць.

«Кожны, хто парушыў закон на гэтым канцэрце, будзе пакараны. Калі паводзіны асобаў сьведчаць пра тое, што яны могуць зноў парушыць закон у Польшчы, мы абавязкова распачнём працэдуры іх высылкі ў краіну, адкуль яны прыбылі», — цытуе кіраўніка ведамства Марціна Кервіньскага interia.pl.

На канцэрце «за шматлікія правапарушэньні і злачынствы» 109 чалавек, паведаміла раней паліцыя.

Прычыны — ад захоўваньня наркотыкаў і піратэхнікі да нападу на ахову і пранікненьня ў зону, куды не было квітка.

50 чалавек аштрафавалі на больш як $3 тысячы ў пераліку, яшчэ 38 спраў перадалі ў суд.

Пад увагай паліцыі таксама лёзунгі, абуральныя для палякаў, што былі на канцэрце. Пакуль яна выяўляе датычных да іх асобаў, а пракуратура вызначаецца, ці ёсьць у гэтым злачынства.

Фанаты ладзілі шумныя сьвяткаваньні ўвечары за дзень да канцэрту і пасьля выступу. Затрыманьні былі ў абодвух выпадках, у тым ліку за захоўваньне наркотыкаў.

Макс Корж падзякаваў гораду і прыхільнікам за «магутную падтрымку», але пра інцыдэнты не ўзгадаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG