Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 75 гадоў Леаніду Галубовічу, дзень народзінаў Міколы Статкевіча, гадавіна заснаваньня беларускай Вікіпэдыі


Мікола Статкевіч, архіўнае фота, 2019 год.
Мікола Статкевіч, архіўнае фота, 2019 год.

Падзеі 12 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

Леанід Галубовіч
Леанід Галубовіч

75 гадоў таму, 12 жніўня 1950 году нарадзіўся беларускі паэт Леанід Галубовіч. Аўтар паэтычных зборнікаў «Таемнасьць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасьць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініятураў «Зацемкі зь левай кішэні» (1998). У кастрычніку 2010 прэзэнтаваў кнігу крытычных эсэ «Сыс і кулуары», за якую быў уганараваны прэміяй «Залатая літара».

12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ), дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень.


Мікола Статкевіч, травень 2020
Мікола Статкевіч, травень 2020

12 жніўня 2004 году зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.

Адным з заснавальнікаў беларускай Вікіпэдыі стаў вэб-рэдактар Радыё Свабода Ўладзімер Каткоўскі.

Уладзімер Каткоўскі
Уладзімер Каткоўскі

Ад пачатку беларускамоўныя артыкулы пісалі клясычным правапісам. Разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам быў створаны 27 сакавіка 2007 году, калі моўны падкамітэт фундацыі Wikimedia перанёс артыкулы «клясычнай» Вікіпэдыі на новы дамэн (цяпер be-tarask.wikipedia.org). Папярэдні дамэн «Беларускай Вікіпэдыі» be.wikipedia.org аддалі вікіпэдыстам, якія пішуць афіцыйным правапісам.


Таксама ў гэты дзень

1383 — войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняло Трокі і атачыла Вільню.

1399 — бітва на рацэ Ворскле, войскі Залатой Арды разьбілі армію ВКЛ.

1654 — бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале зь Юрыем Барацінскім і Якавам Чаркаскім.

1794 — капітуляцыя Вільні перад расейскімі войскамі.

1817Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.

1851 Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынахад швейнай машынкі.

1914 — на пачатку Першай усясьветнай вайны Вялікая Брытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне.

1952 — у Маскве расстралялі 13 габрэйскіх інтэлектуалаў.

1953 — у СССР правялі першае выпрабаваньне вадароднай бомбы.


Грыбападобнае воблака ад выбуху вадароднай бомбы
Грыбападобнае воблака ад выбуху вадароднай бомбы

1981 — у продаж паступіў першы пэрсанальны кампутар.

2000 — Расейская субмарына «Курск» затанула ў Баранцавым моры.

У гэты дзень нарадзіліся

1877 Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін з стваральнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ад 1950 г. жыў у ЗША.

1893Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзеяч, пісьменьнік, бібліёграф.


Аляксандар Ружанцоў (Алеь Смаленец)
Аляксандар Ружанцоў (Алеь Смаленец)

1896Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, прадстаўнік беларускай дыяспары ў Чыкага.

1917Ціхан Кісялёў, савецкі партыйны дзеяч, быў першым сакратаром ЦК КПБ (1980—1983).

1930Джордж Сорас, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч вугорскага паходжаньня.

Джордж Сорас
Джордж Сорас

1948Алесь Зайка, беларускі краязнавец.


У памяці

1938Пётар Мятла, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадох.

1953Самуіл Кастравіцкі, польскі і беларускі вайсковы дзяяч.

1992Юрка Луцкевіч, адзін з кіраўнікоў БНП, настаўнік, вязень ГУЛАГу, сын Антона Луцкевіча.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG