Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад моцнай навальніцы пацярпела Горадзенская вобласьць: шмат паваленых дрэў, заблякаваныя дарогі


Наступствы навальніцы. Ілюстрацыйнае фота
Наступствы навальніцы. Ілюстрацыйнае фота

11 жніўня Белгідрамэт папярэдзіў аб магчымым узмацненьні ветру на ўсходзе краіны — парывамі да 15-18 м/с.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацый (МНС) Беларусі паведамілі, што 10 жніўня ў выніку моцнай навальніцы ў Горадзенскай вобласьці пацярпелі пяць раёнаў — бераставіцкі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Сьвіслацкі, Шчучынскі, а таксама абласны цэнтар.

Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, адбылося 18 выпадкаў паваленых на дарогі дрэў і адзін выпадак — на прыватны будынак, які не пацярпеў.

Моцны вецер пашкодзіў дахі двух прыватных будынкаў і аднаго з сельгаспрадпрыемстваў у Ваўкавыскім раёне.

У МНС таксама паведамілі, што выпадкі падзеньня дрэў таксама былі зафіксаваныя ў Берасьцейскай вобласьці і ў Менску.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG